У Казахстане Наладжваецца работа камунальных аб'ектаў і сістэм жыццезабеспячэння

9 января 2022

Наладжваецца работа камунальных аб'ектаў і сістэм жыццезабеспячэння. Адноўлена інтэрнэт-сувязь. У Алматы яшчэ месцамі раздаецца страляніна. На вуліцах узмоцненыя паліцэйскія патрулі. Дбайна правяраюць усе машыны. Пры гэтым контртэрарыстычная аперацыя працягваецца. 

Усё больш пацверджанняў таму, што падчас крывавых падзей натоўпам кіравалі прафесійныя баевікі, у тым ліку радыкальныя ісламісты. 

На жаль, у выніку беспарадкаў загінулі дзеці. Сёння стала вядома яшчэ аб адным інцыдэнце. 7 студзеня чатырохгадовую дзяўчынку застрэлілі ў машыне. Пры абстрэле кулявое раненне атрымала і яе старэйшая сястра. Яна ў рэанімацыі. Раней паведамлялася аб смерці 15-гадовага падлетка, які трапіў пад абстрэл. Пацярпелі яшчэ трое дзяцей. 

Узброеныя злачынцы адкрывалі агонь на вуліцах горада, учынялі пагромы гандлёвых цэнтраў, фінансавых устаноў, ускрывалі банкаматы. Радыкалы збівалі праваахоўнікаў, забіраючы ў іх форму і спецсродкі. Усяго падчас баёў загінулі 16 супрацоўнікаў сілавых структур, раненні атрымалі яшчэ 1 300. Панядзелак у Казахстане аб'яўлены днём жалобы па загінуўшых.