Сітуацыя ў Іраку працягвае абвастрацца

11 июня 2014

Самыя гарачыя з сусветных навін у гэтыя дні прыходзяць з Ірака. Сітуацыя ў краіне зноў абвастраецца. Паўмільёна ўцекачоў за суткі - рэкордная колькасць людзей пакінула горад Масул - другі па велічыні ў краіне - пасля таго, як ён быў захоплены ісламістамі. Паводле паведамленняў відавочцаў, экстрэмісты расстрэльвалі літаральна ўсё на сваім шляху. Лекары гавораць аб вялікім ліку ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Як паведамляюць СМІ, зараз баевікі групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта практычна цалкам кантралююць правінцыю Найнава. Улады краіны фарміруюць добраахвотніцкія атрады для супраціўлення экстрэмістам. Прэм'ер-міністр Нуры Аль-Малікі аб'явіў аб гатоўнасці раздаць зброю цывільнаму насельніцтву і заклікаў парламент увесці ва ўсёй краіне надзвычайнае становішча. Занепакоенасць сітуацыяй выказала Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. А баевікі прарываюцца далей - да горада Кіркук, у якім найбагацейшыя запасы нафты. Менавіта чорнае золата, па меркаванні экспертаў, можа быць іх мэтай.