Сітуацыя ў Іраку абвастраецца

24 июня 2014
Пад кантролем баевікоў ужо траціна краіны. Экстрэмісты зрабілі спробу захапіць і найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Байджы. Падраздзяленні ўрадавай арміі, якія ахоўвалі яго, здаліся без бою. Аднак пазней арміі ўсё ж удалося выбіць экстрэмістаў з тэрыторыі НПЗ. Таксама сілавікі нанеслі авіяўдар па горадзе, паведамляецца аб 19 загінуўшых, сярод іх ёсць і мірныя жыхары.