Сітуацыя ў Ерэване застаецца напружанай

25 апреля 2018

Нагадаем, пратэсты ў Арменіі пачаліся 13 красавіка пасля таго, як экс-прэзідэнт краіны Серж Саргсян правёў канстытуцыйную рэформу і стаў прэм'ер-міністрам ужо парламенцкай рэспублікі. У панядзелак на фоне сутыкненняў пратэстантаў з праваахоўнікамі Саргсян аб'явіў аб сваёй адстаўцы. Тым не менш, сітуацыя ў Ерэване застаецца напружанай і зараз. Сёння ў краіне аднавіліся масавыя акцыі. Гэта адбылося пасля зрыву перамоў паміж кіруючай партыяй і апазіцыяй. Сустрэча была адмененая па ініцыятыве лідара пратэстантаў Нікола Пашыняна. Прадстаўнікі ўлады ў сваю чаргу падкрэсліваюць гатоўнасць да аднаўлення перамоў. У Ерэване ўзмоцненыя меры бяспекі, да цэнтра горада сцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі і тэхніка. Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Карэн Карапецян лічыць, што аптымальным варыянтам выхаду з крызісу магло б стаць правядзенне пазачарговых выбараў. Галасаванне можа прайсці ўжо 2 мая.