Сітуацыя з ляснымі пажарамі ў Грэцыі выйшла з-пад кантролю

24 июля 2018

Улады афіцыйна звярнуліся па дапамогу да Еўрасаюза. Моцны вецер перашкаджае ратавальнікам. Агонь падступае да Афін. Стыхія, паводле афіцыйных звестак, ужо забрала 50 жыццяў, сярод загінуўшых шмат дзяцей, 104 пацярпелыя. 70 шпіталізаваны ў крытычным стане. Пажары парушылі аўтамабільныя і авіязносіны, знішчылі сотні дамоў, дзясяткі аўтамабіляў. Некалькіх вадзіцеляў, якія спрабавалі выратаваць свае машыны, згарэлі жыўцом. Турыстаў, якія былі адрэзаныя агнём на адным з пляжаў, ратавальнікі вывозілі на лодках.