Сітуацыя з каранавірусам у свеце застаецца цяжкай. Сярод лідараў па колькасці захворванняў застаюцца ЗША, Індыя і Бразілія. Не адстае і еўрапейскі рэгіён.
У Румыніі з-за ўсплёску захворванняў не хапае койка-месцаў у шпіталях. Палаты інтэнсіўнай тэрапіі запоўнены пад завязку. Каб выратаваць сваіх грамадзян, краіна перапраўляе інфіцыраваных спецыяльнымі самалётамі ў Германію.
Крытычная сітуацыя ў Балгарыі. Напярэдадні там быў чарговы рэкорд смяротнасці: больш як 300 чалавек за суткі.
Улады звязваюць гэта з нізкім узроўнем вакцынацыі і заклікаюць грамадзян як мага хутчэй зрабіць прышчэпку.
Стаўку на выпрацоўку калектыўнага імунітэту робяць і ў ЗША. Раней там дазволілі вакцынаваць ад каранавіруса дзяцей. Зараз дзіця ад 5 да 11 гадоў зможа спакойна атрымаць дозу прэпарата Pfizer. Паводле даных мясцовых СМІ, дзіцячы варыянт вакцыны будзе даступны да продажу ўжо з гэтай пятніцы.
Сітуацыя з каранавірусам у свеце: у Румыніі не хапае койка-месцаў, а ў Балгарыі за суткі памерлі 300 чалавек
3 ноября 2021













