Сітуацыя з COVID-19 у Італіі стабілізуецца

10 апреля 2020
Зніжаецца смяротнасць, падае колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца  на інтэнсіўнай тэрапіі. Усяго ў краіне паправілася  больш за  26 тысяч чалавек. Улады вырашылі аслабіць каранцін для шэрагу прадпрыемстваў, калі захаваецца дадатная дынаміка. У Турыне - цэнтры рэгіёна ў Паўночнай Італіі - людзі пачалі хадзіць на рынак, праўда,  выконваючы меры засцярогі. Абавязковыя маскі і захаванне дыстанцыі.