Сітуацыя з COVID-19 у Еўропе крытычная

12 ноября 2020

Агульная колькасць заражаных у свеце перавысіла 52 мільёны чалавек. Колькасць смяротных зыходаў ужо каля 1 мільёна 300 тысяч. Толькі за мінулыя суткі памерлі больш чым 10 тысяч пацыентаў.

Пандэмія стала сапраўдным выпрабаваннем для Еўрапейскага саюза. Там колькасць памерлых ад COVID-19 каля 200 тысяч. Эканамічны ўрон вылічваецца мільярдамі еўра. У ЕС нават задумаліся аб стварэнні Еўрапейскага саюза аховы здароўя, бо паасобку краіны не спраўляюцца з каранавірусам. На сёння ў Бруселя няма магчымасці кантраляваць ні напаўненне бальніц і аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі, ні колькасць медперсаналу. А бальніцы ўжо перапоўнены. У Чэхіі, Сербіі і Польшчы пад палявыя шпіталі пераабсталявалі нацыянальныя стадыёны.