Сітуацыя з бяспекай на ўсходзе Украіны застаецца трывожнай

14 марта 2018

Сітуацыя з бяспекай на ўсходзе Украіны застаецца трывожнай, нягледзячы на аб’яўленае ў пачатку сакавіка вясновае перамір'е. Пра гэта па выніках пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску заявілі ўдзельнікі перамоў. Дыпламаты канстатавалі зніжэнне напружанасці на лініі судакранання, але адзначылі, што дабіцца няўхільнага захавання рэжыму цішыні пакуль не ўдаецца. Таксама па выніках сустрэчы ў беларускай сталіцы бакам удалося дамовіцца аб механізме аднаўлення мабільнай сувязі на непадкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данбаса. Наступнае пасяджэнне кантактнай групы запланавана на пачатак красавіка. Дарэчы, сённяшняя сустрэча праходзіла без нязменнага ўдзельніка перамоў - прадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка. Аўстрыйскі дыпламат не змог прыбыць у Мінск з Кіева з-за нялётнага надвор'я.