Сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны застаецца напружанай

5 сентября 2014

У Марыупалі зноў гучалі выбухі. Мінулай ноччу прайшоў бой у раёне населенага пункта Безыменнае. Неспакойна і ў мікрараёне Данецка - Гладкаўцы. Варашылаўскі раённы выканкам паведамляе аб 9 загінуўшых падчас абстрэлу. Усяго за перыяд баёў на Данбасе загінулі больш чым 800 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ звыш трох тысяч параненыя. Аб гэтым паведамляе спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка.