Сітуацыя на поўначы Ірака працягвае абвастрацца

11 июня 2014
Каля паўмільёна жыхароў горада Масул, які раней перайшоў пад кантроль ісламістаў, былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Людзі ўцякаюць у суседнія рэгіёны, населеныя курдамі. Як паведамляюць СМІ, зараз баевікі групоўкі Ісламская дзяржава Ірака і Леванта практычна поўнасцю кантралююць правінцыі Найнава і Кіркук. Улады краіны фарміруюць добраахвотніцкія атрады для супраціўлення экстрэмістам. Прэм'ер-міністр Нуры Аль-Малікі аб'явіў аб гатоўнасці раздаць зброю цывільнаму насельніцтву і заклікаў парламент увесці ва ўсёй краіне надзвычайнае становішча.