Новы ачаг міграцыйнага крызісу. Сітуацыя на мяжы паміж Мексікай і ЗША выйшла з-пад кантролю. Караван бежанцаў прарваўся праз мексіканскія агароджы на шляху ў Штаты. На кадрах відаць, што мексіканская Нацгвардыя мігрантам асабліва не перашкаджае. Пяцёра ахоўнікаў і хісткі плот не здольныя спыніць нелегалаў, паведаміў з месца падзей рэпарцёр мясцовага тэлеканала: "Як вы бачыце, мігранты прама за мной. Яны ў роспачы. Яны прарваліся праз барыкады. Яны ўжо прарваліся праз барыкады!"
Нагадаем, на фоне эканамічных цяжкасцяў у бедных краінах рэгіёна міграцыйны паток у напрамку да ЗША зноў дасягнуў максімальных лічбаў.
Сітуацыя на мяжы Мексікі і ЗША выйшла з-пад кантролю - караван бежанцаў прарваўся праз агароджу
21 июля 2022













