Сірыйскую хімічную зброю знішчаць на амерыканскім караблі

18 декабря 2013

Сюды таксічныя рэчывы даставяць грузавыя судны Нарвегіі і Даніі. Яны забяруць атрутныя рэагенты з порта Латакіі. Такі план сёння адобрыла Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. Дарэчы, брытанскія СМІ сёння пішуць, што неўзабаве развітыя краіны - прыхільнікі апазіцыі могуць прыйсці да палітычнага кампрамісу наконт сітуацыі ў Сірыі. На апошняй сустрэчы з мяцежнікамі прадстаўнікі заходніх дзяржаў заявілі, што Асаду нельга дазволіць сысці, бо гэта прывядзе да хаосу і захопу кантролю ў Сірыі ісламісцкімі баевікамі.