Сірыйскі марскі порт Латакія абстралялі

19 марта 2014
Сірыйскі марскі порт Латакія, праз які вывозяць хімічную зброю, абстралялі ракетамі. Гэта адбылося ў пачатку месяца, перадаюць сёння сусветныя інфармагенцтвы. Адна з ракет звалілася недалёка ад гатэля, дзе спыніліся супрацоўнікі сумеснай місіі ААН і АЗХЗ. Усяго ў выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, шасцёра былі параненыя. Раней Дамаск паведамляў пра дзве спробы нападзенняў на калоны, якія перавозілі хімічныя матэрыялы. Сірыйскія ўлады таксама папярэдзілі, што праз баявыя дзеянні ў рэспубліцы недаступныя два склады з хімзброяй. Паведамляецца, што пакуль з арабскай рэспублікі вывезена каля траціны атрутных рэчываў. Згодна з планам, знішчэнне хімічнага арсенала краіны павінны завяршыць улетку.