Сірыйскія ўлады паведамляюць аб чарговых поспехах у барацьбе з мяцежнікамі

5 марта 2014

Узброеныя сілы краіны ўзялі пад кантроль горны раён Каламун, размешчаны на поўнач ад Дамаска і паблізу мяжы з Ліванам. Паведамляецца, што ў баевікоў удалося адбіць населены пункт Ас-Сехель - гэта стварае ўмовы для пачатку аперацыі супраць мяцежнікаў, што дзейнічаюць у Ябрудзе. Падчас баёў сірыйскай арміі здаліся каля паўсотні баевікоў. На баку ўрадавых войскаў ваююць актывісты ліванскага руху Хізбала. Ім супрацьстаяць баевікі радыкальнай ісламісцкай групоўкі Фронт аль-Нусра.