Сірыйскія баевікі ў старым Алепа выкарысталі атрутныя снарады

3 августа 2016

У Сірыі баевікі прымянілі хімічную зброю. Ёсць загінуўшыя. Гэта паведамляюць сусветныя СМІ са спасылкай на мясцовае апалчэнне. Інцыдэнт адбыўся ў раёне старога горада Алепа. Тэрарысты выкарысталі атрутныя снарады, якія расслабляюць нервовую сістэму і выклікаюць удушша. У выніку задыхнуліся сама меней 5 мірных грамадзян. Нагадаем, інцыдэнты з прымяненне хімічнай зброі ў Сірыі адбываюцца не ўпершыню. Баевікі прымянялі снарады з удушлівым газам пры абстрэле курдскіх кварталаў Алепа ў красавіку і маі.