Сірыя. Працягваецца маштабнае наступленне пры падтрымцы ваенна-касмічных сіл Расіі

25 сентября 2017

У сірыйскім Дэйр-эз-Зоры працягваецца маштабнае наступленне урадавых сіл Сірыі пры падтрымцы ваенна-касмічных сіл Расіі на ўзброеныя фарміраванні тэрарыстычных груповак. Сёння ўдарам авіяцыі знішчаны буйны склад боепрыпасаў "Ісламскай дзяржавы". На мінулым тыдні сірыйскія войскі ўсталявалі поўны кантроль над усім заходнім берагам Еўфрата. Атрады баевікоў "Ісламскай дзяржавы" хаваюцца ў бязлюднай пустыннай мясцовасці. Іх камандзіры ўсё часцей пазбягаюць адкрытых боесутыкненняў на загадзя абсталяваных абарончых пазіцыях і дзейнічаюць невялікімі мабільнымі групамі.

Па сітуацыі на сённяшні дзень ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы" вызвалена каля 90 % тэрыторыі Сірыі.