Сірыя адмаўляецца ад хімічнай зброі

13 сентября 2013

Першы крок ужо зроблены. Дамаск падпісаў канвенцыю аб яезабароне, што ўжо пацвердзілі ў ААН. Магчымасць і ўмовы перадачы сірыйскай хімічнай зброі пад міжнародны кантроль абмяркоўвалі ў Жэневе дзяржсакратар ЗША Джон Керы і кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў. Першы раўнд сустрэчы прарыўным не стаў. Перамовы былі складанымі. Удзельнікі сустрэчы прытрымліваюцца розных падыходаў да вырашэння сірыйскага пытання. Штаты, па словах Керы, лічаць, што стандартнай працэдуры адмовы ад хімзброі для Сірыі не дастаткова. Расія накіраваная на пошук кампрамісу. Кансультацыі па сірыйскай хімічнай зброі прадоўжацца ў Жэневе і сёння.