Сірыя гатова даць экспертам Арганізацыі па забароне хімзброі доступ да авіябазы Шайрат

13 апреля 2017

Эксперты змогуць праверыць, ці захоўваўся там зарын, які, на думку заходніх краін, прымянялі ў горадзе Хан-Шэйхун. Раней Расія заблакіравала ў Савеце Бяспекі заходні праект рэзалюцыі па хіматацы ў Сірыі, які напярэдадні прапанавалі тры краіны - Вялікабрытанія, ЗША і Францыя, усклаўшы адказнасць за здарэнне на сірыйскі ўрад. Усяго дакумент падтрымалі 10 членаў Савета Бяспекі. Супраць прыняцця рэзалюцыі прагаласавала Балівія. Устрымаліся Кітай, Казахстан і Эфіопія. Нагадаем, інцыдэнт з магчымым выкарыстаннем хімзброі адбыўся ў правінцыі Ідліб 4 красавіка. Загінулі да ста чалавек, сотні пацярпелі.