Сінод Канстанцінопальскага патрыярхата пацвердзіў намер падаць Украіне аўтакефалію

12 октября 2018

Сінод Сусветнага Канстанцінопальскага патрыярхата ў Стамбуле пацвердзіў намер падаць Украіне аўтакефалію і пастанавіў аднавіць Кіеўскую мітраполію, якая існавала да XVII стагоддзя і перайшла пад кіраўніцтва Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы.

Таксама прынята рашэнне зняць анафему і аднавіць у чыне кіраўніка Кіеўскага патрыярхата УПЦ Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя. Адпаведныя рашэнні Сінода Канстанцінопальскага патрыярхата раскрытыкавала Руская праваслаўная царква, назваўшы іх "антыкананічнымі".