Сінгапур развітаўся з першым прэм'ер-міністрам краіны

29 марта 2015

Сінгапур развітаўся з першым прэм'ер-міністрам краіны - Лі Куан Ю. Цырымонія сабрала дзясяткі тысяч чалавек. З раніцы людзі займалі месцы па шляху жалобнай працэсіі. Нягледзячы на праліўны дождж, сотні тысяч жыхароў выстраіліся ў ланцужок даўжынёй 15 кіламетраў. Хвілінай маўчання ў краіне ўшанавалі памяць нябожчыка. Нагадаем, экс-прэм'ер памёр на 92-м годзе жыцця 22-га сакавіка. Яго эканамічныя рэформы ператварылі невялікую па плошчы дзяржаву ў эканамічна квітнеючую краіну.