Сіндза Абэ перавыбралі на пасаду прэм'ер-міністра Японіі

1 ноября 2017

За яго прагаласавала 312 дэпутатаў з 465-ці. Нагадаем, на парламенцкіх выбарах амаль два тыдні назад яго Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала большасць у парламенце. 98-мы прэм'ер-міністр Абэ зараз пачне фарміраваць кабінет. Ён ужо заявіў, што плануе пакінуць склад урада без змен.