Сімптомы каранавіруса знойдзеныя ў 20 эвакуіраваных з Кітая французаў

3 февраля 2020
Сімптомы віруса знайшлі ў амаль 20 эвакуіраваных французаў. А італьянскія навукоўцы, гавораць, што змаглі ізаляваць новы каранавірус. Гэта можа дапамагчы ў распрацоўцы вакцыны. Тым часам тайскія медыкі сцвярджаюць, што стварылі камбінацыю лекаў для лячэння каранавіруса. Гэта прэпараты супраць СНІДу і сродкі ад грыпу - яны дапамаглі за 48 гадзін вылечыць пацыентку. Пры гэтым за апошнія 24 гадзіны па ўсім свеце выяўлена амаль 3 тысячы новых выпадкаў захворвання. Да гэтай хвіліны інфіцыравана каля 17 з паловай тысяч чалавек. Памерлі - больш як 360.