Сілы апалчэнцаў пакінулі Славянск і Краматорск

5 июля 2014

Сілы апалчэнцаў пакінулі Славянск і Краматорск, паведаміў сёння Генштаб Украіны. Як паведамляюць СМІ, зараз калона прыхільнікаў федэралізацыі рухаецца ў бок Данецка. Нагадаем, у пачатку тыдня на ўсходзе Ўкраіны аднавілася актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі. Напярэдадні, падчас сустрэч з лідарамі фракцый Вярхоўнай рады, прэзідэнт Парашэнка выключыў магчымасць спынення агню на Данбасе ў аднабаковым парадку. Паводле звестак ААН, з пачатку супрацьстаяння на ўсходзе - 54 тысячы ўкраінцаў сталі ўцекачамі ўнутры краіны. Яшчэ 110 тысяч чалавек перасеклі мяжу з Расіяй.