Моцны снегапад у ЗША

30 сентября 2019

Вераснёвая снежная бура ў амерыканскай Мантане. У асобных акругах вышыня гурбаў склала 60 сантыметраў. У штаце ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Праз мокры снег і моцны вецер былі паваленыя дзясяткі дрэў, назіраліся перабоі ў электразабеспячэнні. Метэаролагі ЗША папярэджваюць: пасля Мантаны снег можа выпасці ў Ваёмінгу, Юце, Арэгоне, Невадзе і Каліфорніі.