Моцны снегапад абрынуўся на Арэнбургскую вобласць Расіі

17 Студзеня 2020
З-за моцнага снегападу, які суправаджаецца шквалістым ветрам, закрыты шматлікія дарогі ў Арэнбургскай вобласці. Ратавальнікі напярэдадні эвакуіравалі з участка трасы Орск - Арэнбург вадзіцеляў і пасажыраў 40 аўтамабіляў і аўтобуса. Паводле слоў сіноптыкаў, снегапад у найбліжэйшыя гадзіны не спыніцца. Аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі.