Моцны пажар у Польшчы

21 мая 2014
У горадзе Мяскоў на захадзе краіны гарыць завод па перапрацоўцы адходаў - клубы дыму бачныя з адлегласці 50 кіламетраў. З агнём змагаюцца больш за 80 ратавальнікаў. Па словах спецыяліста, на лакалізацыю ўзгарання можа спатрэбіцца некалькі дзён. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.