Моцны пажар ахапіў будынак універсітэцкай клінікі нямецкага горада Бохум

30 сентября 2016

Узгаранне адбылося ў адной з палат. Полымя хутка распаўсюдзілася, усіх пацыентаў экстранна эвакуіравалі. Аднак ахвяр пазбегнуць не ўдалося. Загінулі 2 чалавекі, яшчэ 15 пацярпелі. Тушыць пажар давялося каля 6 гадзін. Прычынай трагедыі называюць кароткае замыканне.