Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Аджман позна ўвечар. Усіх жыхароў эвакуіравалі, а на месца здарэння былі сцягнутыя сілы грамадзянскай абароны, пажарнікі, ратавальнікі і медыкі. Інфармацыі аб ахвярах няма. Дарэчы, гэта ўжо не першы выпадак пажару ў небаскробах у Эміратах за апошнія месяцы. У снежні ў Дубаі загарэўся шматпавярховы гатэль, размешчаны побач з самай высокай у свеце вежай "Бурдж Халіфа".













