Моцны лівень з градам абрынуўся на Маскву

30 мая 2019

Ён прайшоў праз цэнтральныя раёны сталіцы.  Парывы ветру дасягалі  20  метраў за секунду.  Ускладнены  рух на дарогах.  Тэмпература паветра апусцілася з 30 градусаў да 21-го.

Град анамальных памераў  выпаў і на поўночным захадзе Румыніі.  Непагадзь бушавала ўсяго 15 хвілін, але пакінула  сур'ёзныя наступствы.

Сотні пабітых аўто, выбітыя шыбы і пашкоджаныя дахі дамоў.  Паводле слоў мясцовых жыхароў, падчас шторму  дрыжалі нават сцены.