Моцныя снегапады накрылі ЗША

22 ноября 2015

З-за моцнай завеі ў аэрапортах Чыкага адменена больш як 500 рэйсаў. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, таўшчыня снежнага покрыва ў некаторых раёнах штата Ілінойс перавышае 35 сантыметраў. Штармавы фронт захапіў таксама Індыяну і некаторыя раёны Мічыгана. У Аёве і Паўднёвай Дакоце тэмпература паветра месцамі апусцілася ніжэй за 20 градусаў.