Моцныя дажджы ў Вялікабрытаніі сталі прычынай прыпынення чыгуначных зносін

3 февраля 2020
Моцныя дажджы ў Вялікабрытаніі. У Кембрыджы вуліцы сёння раніцай ператварыліся ў бурныя рэкі. Шматлікія аўтааматары з цяжкасцю змаглі дабрацца да пункта прызначэння. Паводле звестак мясцовых СМІ, з-за ўдару стыхіі на ўсходзе Англіі часткова былі прыпынены чыгуначныя зносіны. Паводкі з-за праліўных дажджоў там пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Сіноптыкі гавораць, што ў найбліжэйшыя дні дажджы не спыняцца.