Моцнае землетрасенне ў цэнтральнай частцы Японіі

4 сентября 2013

У цэнтральнай частцы Японіі сёння адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,9. Стыхійнае бедства закранула Токіа і ўсё ўсходняе ўзбярэжжа вострава Хонсю, у тым ліку прэфектуру Фукусіма. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пагрозы цунамі - няма. Эпіцэнтр штуршкоў апынуўся на глыбіні 400 кіламетраў у Ціхім акіяне, прыкладна за 600 кіламетраў на поўдзень ад Токіа.