Некалькі чалавек атрымалі траўмы. На падмурках дамоў з'явіліся расколіны, абваліліся апорныя сцены. Стыхія заспела знянацку вядучых навін аднаго з мясцовых тэлеканалаў. Магутныя штуршкі яны адчулі падчас прамога эфіру і паспяшаліся знайсці найбліжэйшае бяспечнае месца.
Дэвід Віт, начальнік аддзела пажарнай аховы акругі Керн, Каліфорнія, ЗША: "Землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў акрузе Керн і наваколлях Рыджкрэста. Мы збіраем звесткі і выконваем неабходныя меры пры ўзнікненні ўзгаранняў, якія былі выкліканыя падземнымі штуршкамі. Тэрыторыю абследуюць верталёты. Энергетычная холдынгавая кампанія ў штаце займаецца пошукам магчымых уцечак газу. На гэты момант паведамленняў пра буйныя інцыдэнты не паступала. Дзейнасць каардынуецца адразу з некалькімі службамі. Дапамогу таксама аказваюць добраахвотнікі".
Землетрасенне скалынула поўдзень Каліфорніі раніцай. Эпіцэнтр размяшчаўся амаль за дзвесце кіламетраў на поўнач ад Лос-Анджэлеса, а ачаг залягаў на глыбіні дзесяці кіламетраў. Аэрапорт працаваў без збояў.
Моцнае землетрасенне ў Каліфорніі пакінула без святла каля дзвюх тысяч амерыканцаў
6 июля 2019













