Моцнае землетрасенне на поўдні Італіі

17 августа 2018

Штуршкі былі магнітудай 5,3. Іх адчулі нават у Рыме і Неапалі. Затым прайшла другая хваля. Жыхарам рэгіёна Малізэ прыйшлося пакінуць свае дамы. Вельмі былі напалоханы і турысты. Пацярпеў адзін чалавек, які ад страху скокнуў з балкона. У некаторых дамах патрэскаліся сцены. Адзначым, гэта другое моцнае землетрасенне ў рэгіёне за двое сутак.