Самы моцны за апошнія гады цыклон завалодаў Еўропай

6 декабря 2013

У Польшчы ахвярамі Хавера сталі тры чалавекі, пяць атрымалі раненні. Людзі загінулі ў Заходне-Паморскім ваяводстве, калі на іх аўтамабіль упала дрэва. Адзін чалавек быў паранены. Яшчэ чатыры пацярпелі ад падзення дрэў або сарваных дахаў. На паўднёвым захадзе Польшчы ўсю ноч пажарныя прыбіралі з дарог і вуліц паваленыя ветрам дрэвы. Шторм пакінуў без электрычнасці больш чым 100 тысяч чалавек. Вецер і снегапад парушылі транспартныя зносіны. Аднак варшаўскі аэрапорт працуе без перабояў.