Моцны тарнада пранёсся над штатам Аклахома

31 марта 2016

Атмасферны віхор паднімаўся на дзясяткі метраў над зямлёй. Ад удару стыхіі пацярпелі дзевяць чалавек, аднак гэтая лічба можа ўзрасці. Без электрычнасці засталіся каля 6 000 грамадзян. Людзей просяць не пакідаць свае дамы, а таксама не карыстацца асабістым транспартам. Паводле звестак сіноптыкаў, смерч можа закрануць штаты Луізіяна, Місісіпі, Тэхас і Арканзас.