Наймацнейшы шторм набліжаецца да Амерыкі

27 мая 2018

У Алабаме, Місісіпі і Фларыдзе ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. У апошнім - ліўні. Ураган "Альберт" зараз у Мексіканскім заліве і рухаецца на паўночны ўсход з хуткасцю 20 кіламетраў за гадзіну. А хуткасць ветру ў эпіцэнтры дасягае 64 кіламетраў за гадзіну і працягвае павялічвацца. Мясцовыя ўлады ўжо запэўнілі грамадзян, што да ліквідацыі наступстваў удару стыхіі будуць прыцягнутыя некалькі тысяч служачых Нацгвардыі.