Сікстынская капэла набудзе разумнае шкло

30 октября 2014
Сікстынская капэла ўжо не тая. Нядаўна там усталявалі сістэмы клімат-кантролю і асвятлення, якія не толькі абароняць старажытныя фрэскі, але і дапамогуць разгледзець іх арыгінальныя адценні. Госці ўбачаць работы Бацічэлі і Мікеланджэла ў зусім іншым ракурсе. Паводле слоў прадстаўнікоў ватыканскіх музеяў, хутка капэла набудзе так званае разумнае шкло. Гэтая сучасная прылада не толькі створыць шэраг 3D-малюнкаў помніка, але і распавядзе гісторыю яго стварэння.