Швейцарыя прыпыніла продаж аўтамабіляў нямецкага канцэрна "Фальксваген"

26 сентября 2015

Забарона будзе дзейнічаць, пакуль улады краіны не растлумачаць сітуацыю з наўмысным заніжэннем паказчыкаў шкодных выкідаў у атмасферу. На тыдні высветлілася, што мільёны аўтамабіляў "Фальксваген" у ЗША абсталявалі няспраўным праграмным забеспячэннем, якое дазваляла ў 40 разоў заніжаць рэальныя паказчыкі небяспечных для здароўя выхлапных газаў. Паводле ацэнак экспертаў, больш як 11 мільёнаў машын могуць апынуцца пад забаронай. Штрафы складуць да 18 мільярдаў долараў.