Швецыя спыніла справу супраць Асанжа

19 ноября 2019
Швецыі спыніла расследаванне крымінальнай справы супраць заснавальніка WikiLeaks   Джуліяна Асанжа. Рашэнне пракуратура прыняла пасля паўторнага вывучэння доказаў. 

У Швецыі Асанжа абвінавацілі ў згвалтаванні і сексуальных дамаганнях. 

З 2012 ён 7 гадоў хаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане.

Зараз Асанж знаходзіцца ў лонданскай турме ў чаканні слуханняў па справе аб яго экстрадыцыі ў ЗША.