Швецыя мае намер прытуліць у два разы больш бежанцаў

20 сентября 2016

Урад Швецыі мае намер прытуліць у два разы больш бежанцаў. Гэта будзе магчыма за кошт частковага выкарыстання сродкаў, якія вылучаюць на міжнародныя праграмы супрацоўніцтва. Як выказаўся прэм'ер краіны Стэфан Лёвэн, Каралеўства можа пайсці на гэты крок, каб у большай колькасці дзяцей з'явілася магчымасць хадзіць у школу - нават калі яны сярод бежанцаў.