У даследаванні якасці адукацыі ўдзельнічалі 300 тысяч вучняў з 50 краін. І бязрадасныя вынікі тэстаў мінадукацыі Швецыі пракаментавала так: гэта яшчэ адно сведчанне таго, што за апошняе дзесяцігоддзе ўсё значна пагоршылася. Таму вельмі актуальная рэформа, якая праводзіцца. Прапанавана змяніць навучальны план і дадаць яшчэ 120 гадзін матэматыкі ў пачатковай школе. На рэфарміраванне ўрад плануе выдаткаваць 500 мільёнаў шведскіх крон.














