Тэрміновыя навіны з Малі

20 ноября 2015

І толькі што з'явілася інфармацыя, што спецаперацыя па вызваленні заложнікаў паспяхова завершана. У гатэлі застаюцца толькі баевікі, паведамляе Міністэрства бяспекі Малі. На месцы захопу выяўлены целы 18 чалавек, паведамляе Франс-Прэс. Сярод заложнікаў былі грамадзяне Турцыі, Малі, Індыі, Кітая і Францыі. Нагадаем, ісламісты напалі на гатэль сёння раніцай. Некалькі ўзброеных чалавек у момант захопу крычалі "Алах акбар". Паводле слоў вызваленых, тэрарысты гаварылі на англійскай мове. Акрамя таго, яны адпусцілі некалькі заложнікаў, якія змаглі прачытаць урыўкі з Карана. Адказнасць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка, звязаная з "Аль-Каідай". За развіццём падзей пільна сочаць супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Нігерыі.