Штормы і тарнада абрынуліся на Кубу

26 мая 2020
Штормы і тарнада абрынуліся і на Кубу. Без электрычнасці застаюцца тысячы дамоў. Вецер зрываў дахі будынкаў. Пры гэтым моцныя штормы пачаліся за некалькі дзён да афіцыйнага пачатку сезона ўраганаў - 1 чэрвеня, і, паводле прагнозаў сіноптыкаў, іх будзе нямала.