Яго кандыдатуру на вышэйшую пасаду Германіі падтрымалі буйныя партыі ў бундэстагу. Франка-Вальтэра Штайнмаера вылучылі паплечнікі па Сацыял-дэмакратычнай партыі. Напярэдадні яго кандыдатуру падтрымаў Хрысціянска-дэмакратычны саюз у асобе канцлера Ангелы Меркель. З прызначэннем пагадзіліся таксама прадстаўнікі Хрысціянска-сацыяльнага саюза Баварыі і нямецкія зялёныя. Галасаванне адбудзецца ў лютым. Адзначым, Штайнмаер ужо трэці год з’яўляецца кіраўніком МЗС ФРГ, прычым гэта ўжо другі тэрмін палітыка на гэтай пасадзе.
Штайнмаер можа стаць прэзідэнтам ФРГ
15 ноября 2016













