Штаты гатовыя адмовіцца ад удару па Сірыі на карысць расійскага плана

11 сентября 2013

У расійскай ініцыятывы - перадаць сірыйскі хімічны арсенал пад міжнародны кантроль - ёсць патэнцыял вырашыць канфлікт без ваеннай аперацыі. Аб гэтым у тэлезвароце да нацыі заявіў Барак Абама. Тым не менш, прэзідэнт ЗША зноў выказаў упэўненасць, што менавіта ўрад Башара Асада ўжыў хімічную зброю, пасля чаго і зайшла размова аб магчымым удары. Пакуль ідзе дыпламатычны працэс, Абама папрасіў Кангрэс адкласці галасаванне аб ваеннай аперацыі ў Сірыю.