Шры-Ланка адзначае Дзень Незалежнасці

4 февраля 2015

У сталіцы Шры-Ланкі сёння праходзяць святочныя мерапрыемствы. Краіна адзначае Дзень Незалежнасці. Па традыцыі ў гэты вялікі дзень у Каломба праходзіць так званы трайны парад - сухапутных войскаў, марскіх войскаў і ваенна-паветраных сіл. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену з нацыянальным святам. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сувязі паміж Беларуссю і Шры-Ланкой будуць і далей дынамічна развівацца.