Шоу мыльных бурбалак знакамітага ілюзіяніста адбылося ў Турцыі

30 августа 2016

Шоу мыльных бурбалак знакамітага канадскага ілюзіяніста адбылося на выставе "Экспа" ў Турцыі. Публіка з заміраннем сэрца назірала, як Фан Янг стварае россып бурбалак розных формаў і памераў. Адзначым, што ўнікальную формулу раствору вынайшаў сам артыст. І рэцэпт трымае ў сакрэце. Акрамя таго, шматлікія фокусы Фан Янга занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.