Шоу Gucci адкрыла Тыдзень моды ў Мілане

25 февраля 2016

Крэатыўны дырэктар брэнда Алесандра Мікеле натхняўся не толькі духам свабоды 70-х, але і шыкам 80-х з яго вялізнымі плячамі і спартыўнымі элементамі 90-х. Тут знайшлося месца таксама малюнкам з эпохі Рэнесансу. Яны на доўгіх пышных спадніцах і аб'ёмных бомберах. У выніку практычна кожны паспеў улюбіцца ў эклектычныя экстравагантныя творы дызайнера.